Читать книгу Быць хрысціянінам - митрополит Антоний Сурожский - Страница 1

Ад выдаўцоў

Оглавление

Мітрапаліт Антоній (Блум) нарадзіўся ў 1914 г. Ранняе дзяцінства правёў у Персіі, дзе ягоны бацька быў расійскім консулам. Пасля рэвалюцыі сям'я некалькі гадоў блукала па Еўропе і ў 1923 г. асела ў Парыжы. Будучы мітрапаліт скончыў тут сярэднюю школу, потым біялагічны і медыцынскі факультэты Сарбонскага ўніверсітэта. У 1939 г., перад сыходам на фронт хірургам французскай арміі, таемна прынёс манаскія абяцанні; у мантыю з іменем Антоній быў пастрыжаны ў 1943 г. У гады нямецкай акупацыі – лекар у антыфашысцкім руху Рэзістанс. Пасля вайны працягваў медыцынскую практыку, у 1948 г. прыняў святарскі сан і быў накіраваны на пастырскае служэнне ў Вялікабрытанію. Епіскап (1957), Мітрапаліт і Патрыяршы Экзарх Заходняй Еўропы (1966). Вызвалены ад гэтай пасады па ўласнай просьбе ў 1974 г. З гэтага часу цалкам прысвяціў сябе духоўнаму стырнаванню паствы сваёй епархіі, якая колькасна павялічвалася, а таксама ўсіх, хто звяртаўся да яго за парадай і дапамогай. Спачыў мітрапаліт Антоній 4 жніўня 2003 г.

Цыкл гутарак, прамоўленых уладыкам Антоніем адмыслова для аўдыторыі ў Расіі (жнівень 1995 г.), дапоўнены двума тэкстамі: выступам на тэму духоўніцтва (2-я Міжнародная канферэнцыя напярэдадні святкавання Тысячагоддзя Хрышчэння Русі, 1987 г.) і гутаркай пра хрысціянскае жыццё ў лонданскім прыходзе (травень 1990 г.). Нагадаем, што ўладыка Антоній ніколі не пісаў сваіх тэкстаў, а прамаўляў «ад сэрца да сэрца», з глыбіняў свайго досведу жыцця з Богам, шчодра дзелячыся з кожным чалавекам усім, чым жыў сам. Гэтае выданне – пераклад гутарак мітрапаліта Антонія на беларускую мову – з захаваннем аўтарскага стылю жывога маўлення, звернутага непасрэдна да суразмоўцы. Даклад пра духоўніцтва друкуецца ва ўхваленай аўтарам рэдакцыі (ён перавыдаваўся неаднаразова). Гутарка пра хрысціянскае жыццё друкавалася ў зборніку «Шляхі хрысціянскага жыцця» (М., 1998).

Быць хрысціянінам

Подняться наверх