Читать книгу Каханне (зборнік) - Мікола Калядны - Страница 44
Ільвінае вока[1]
Шкаляры
42
Оглавление– Чаму мы так доўга тут сядзім?
– Чакаем сваёй чаргі.
– А што нам трэба?
– Дровы.
– Дык лес жа адразу за нашай вёскай: паехаў і насек!
– Так нельга. Парадак другі: трэба напісаць заяву, падаць яе ў выканкам, там разгледзяць, якія дровы нам паложаны, накладуць рэзалюцыю і накіруюць дакумант ў лясгас, дзе таксама будуць вырашаць, чаго і колькі варта даць, як і калі прывезці. Сама меншае праз месяц мы і атрымаем сваю лучыну.
– За гэты час мы акалеем.
– Нічога не зробіш: усе так.
– Амаль як ў нашым класе: пакуль з апошняе парты сшытак перададуць, дык яго добра пашкуматаюць альбо перапынак пачнецца. Лепш самому пайсці і пакласці на стол.
– Правільна, унучак. Хто абыходзіцца без пасярэднікаў, той выйграе і, вельмі важна, ашчаджае час. Наогул, трэцяе звяно ў любых нармальных стасунках лішняе, непатрэбнае. Звычайна, на яго марнуюцца асноўныя сілы. У ім, як ні ў якім іншым адцінку, канцэнтруецца-месціцца ўсялякая нікчэмнасць і погань. Асабліва тут любіць кубліцца ўлада, кожнае рашэнне якой, нават бязглуздае, мы абавязаны выконваць. На жаль, у свеце пераважае менавіта такая канструкцыя.