Читать книгу Крыві не павідна быць відна (зборнік) - Наталка Бабіна, Н. В. Бабина - Страница 8
Шкельцы, шкельцы…
ОглавлениеМая жонка звар’яцела. Гучыць, як назва калодыі, праўда? Але не да сьмеху мне было, калі гэта здарылася.
У адказ на пытаньне доктаркі: «Ну, бачыце, каго нарадзілі, мамаша?» – Яня прамармытала нешта кшталту «шкельцы, шкельцы…», выцягнулася і аціхла.
Прыгаломшаны, я сядзеў у паўцёмным калідоры й марна ўглядаўся ў напаўпразрыстыя дзьверы радзалі, ня ведаючы, радавацца мне ці баяцца, мацаючы ў кішэні скрыначку са смарагдавымі завушніцамі, якія, насуперак звычаю, купіў да родаў, каб падараваць жонцы адразу, як яна падорыць мне сына. І раптам мяне працяў востры страх – я сурочыў.
Неўзабаве выйшла доктарка і выразна, з дакладнымі доктарскімі інтанацыямі, патлумачыла, што роды прайшлі без складанасьцяў, хлопчык нарадзіўся абсалютна здаровы, ягоны стан, як і фізычны стан парадзіхі, у норме. Адно што мая жонка згубіла прытомнасьць і вярнуць яе да змыслаў пакуль не ўдалося. Такое часам здараецца. Хвалявацца ня трэба, жонку перавядуць у пасьляродавую палату, дзе да яе будзе прыстаўлены пост, а я змагу даведацца пра яе стан па тэлефоне. Заўтра можна дзела. Пад расшпіленай казённай кашуляй у Яні праглядаліся бінты.
– Малако прыбыло, – патлумачыла доктарка ў адказ на мой запытальны позірк. – Пачаўся мастыт, давялося ўскрыць гнайнік. Мы зрабілі тугую перавязку, каб спыніць лактацыю.
– Хто вырашае пытаньне аб выпісцы?
– Загадчык аддзялення, але вашу жонку нельга выпісваць. Ня можа быць і мовы.