Читать книгу КАЗКІ ДЛЯ МАЛЫХ БЕЛАРУСАЎ - Валерый Ларчанка - Страница 5
АДВАЖНЫ БАРАН ХВЕДАР
ОглавлениеПасвіліся авечкі на лузе. Блукалі. Траўку скублі. А на чале чарады стаяў баран Хведар. Таксама, па лузе хадзіў. Шчыкаў траву. За парадкам сачыў.
Раптам, адкуль ні вазьміся, выбягае з лесу воўк Вялікія Зубы Шэры Хвост!
Убачыў воўк авечак, узрадаваўся, аблізнуўся: – Шляхетны абед будзе ў мяне сёння!
Пачаў воўк падкрадацца да чарады. Бельмы блішчаць, жоўтым агнём гараць. Язык, чырвоны, з пашчы вываліўся.
Ўбачыў баран ваўка. Спалохаўся. Нават, уцячы хацеў.
Але, калі Хведар уцячэ, то, воўк ўсіх яго авечак задзярэ, паесьць.
– Не, не бываць гэтаму, не дам сваіх авечак у крыўду! – Вырашыў Хведар.
Забляяў баран і панёсся на ваўка.
А воўк пашчу раскрыў шырока. Вось-вось баранчыка праглыне.
Але, той, раптам, як падскочыць і, прама рагамі па воўчым зубах, – Бух!
Завыў воўк ад болю. Свет яму стаў не мілы. Не да авечак яму, цяпер. Абы, шкуру сваю, шэрую, ўратаваць!
Павярнуўся воўк, каб ўцячы ад барана. Ды хутчэй!
А Федзя як падскочыць, зноў, і ілбом рагатым па азадку воўчаму, – Бум!
Кулём пакаціўся ваўчына. А потым, так пусціўся да лесу, што і не дагнаць.
Вось, што значыць адчуваць сябе адказным за іншых. Тады, нават спалоханы баран, адразу, ператвараецца ў грознага і моцнага абаронцу.