Читать книгу КАЗКІ ДЛЯ МАЛЫХ БЕЛАРУСАЎ - Валерый Ларчанка - Страница 7

ВЕРАБЕЙ І ПШАНІЧНАЕ ЗЯРНЯТКА

Оглавление

Скакаў, аднойчы, верабей па пажатым пшанічнага полі. Глядзіць, а на пожніве зярнятка ляжыць. Згубілі яго жняцы падчас жніва.

– Ой, зярнятка!

Вырашыў верабей склявала яго.

– Ня еш мяне! – Кажа, раптам, зярнятка. – А, лепш, пасадзі мяне ў зямлю. І ўбачыш, што будзе.

Пачухаў верабей у патыліцы. – І праўда, што мне з аднаго зярнятка, які наедак? Праглыну і нават не заўважу.

Зрабіў верабейка ўсё так, як зярнятка прасіла.

Прыйшла зіма. Халодная. Галодная. Але, і за зярнятка перажывае верабей. – Як там яно, адно-аднюткае, ў зімовым поле?

Паляцеў верабей, каб паглядзець.

– Ці не холадна табе? – Пытаецца.

– Холадна, верабейка, вой, як холадна! Але, ты снегам мяне атулі. Яно мяккае, як коўдра. Вось, я і сагрэюся.

Здзівіўся верабей, але, выканаў просьбу зярнятка. Мусіў награбці ён лапкамі і крылцамі снегу пабольш на зярнятка. І праўда, белая, пухнатая, коўдрачка атрымалася!

– Не мерзні, зярнятка!

Калі прыйшла вясна, і стала прыпякаць сонейка, зноў прыляцеў верабей на поле. Паглядзець, як там яго зярнятка жыве-пажывае. Як перазімавала?

Глядзіць верабейка, а на месцы зярнятка зялёны парастак прадзяўбся з зямлі.

– Хто ты? – Пытаецца верабей.

– Я – тваё зярнятка! Зіму я пад снегам спаў, а вясновае сонца мяне разбудзіла, і я расці пачаў.

Стаў верабей часцей прылятаць у поле, каб паглядзець на парастак. А той, з кожным днём станавіўся ўсё вышэй і мацней.

КАЗКІ ДЛЯ МАЛЫХ БЕЛАРУСАЎ

Подняться наверх