Читать книгу КАЗКІ ДЛЯ МАЛЫХ БЕЛАРУСАЎ - Валерый Ларчанка - Страница 6

ДУРНЫЯ КУРЫ

Оглавление

Ходзяць куры па двары, – Ко-ко-ко! – Зярняткі дзяўбуць. У смецці рыюцца. Жучкоў, чарвячкоў, вышукваюць.

Раптам, ля плота, з'яўляецца лісіца, рудая хітруха. Ўбачыла ліса курэй, аблізнулася,

– Добры дзень курачкі-прыгажуні! – Спявае Ліска ялейным галаском.

– Ко-ко-ко, вітаем і цябе, невядомы, руды, звер! – Квохчуць куры.

– А хадзем да мяне жыць! – Угаворвае ліса курэй салодкім голасам. – У мяне вакол дома лужкі зялёныя, смарагдавыя. А чарвякоў у зямлі процьма!

– А якая ў мяне хата прасторная, не тое, што ваш, стары, куратнік. Адна кухня, вось такая! – Разводзіць ліса лапы ў шыркі.

– Пойдзем, вядома, пойдзем, ко-ко-ко! – Згаджаюцца куры. – Пажывём ў заморскіх землях-краях. Папасвімся на заморскіх лужках. Паямо заморскіх, тоўстых, жучкоў-чарвячкоў. Пажывём у хаце прасторнай, ко-ко-ко!

Але, тут, з куратніка выходзіць певень Пеця Сярэбраныя Шпоры Пунсовы Грабеньчык.

– А куды, гэта, вы сабраліся, дзяўчыны-прыгажуні? – Грозна пытаецца Пеця ў курэй.

– Ды вось, звер руды, невядомы, ніколі нябачаны, запрашае нас да сябе жыць у свае краі заморскія. Там, у яго, вакол дома, лужкі зялёныя, смарагдавыя. А чарвякоў у зямлі процьма! А, якая, там, хата прасторная! Не тое, што наш, стары, куратнік. А кухня там, вось такая! – Разводзяць куры крылы ўшыркі.

Глянуў Пеця, што там за звер руды, ніколі нябачаны, а гэта… ліса! Пецька быў певень стары, бывалы. І рудую падманшчыцу ведаў, ох, як добра!

– Ку-ка-рэ-ку! Варта! Тут, ліса! Палкан на дапамогу!

На крык Пеці прыбег сабака Палкан, дваровы вартаўнік. Убачыў ён лісіцу, ды, як кінецца на яе! Цяробіць, толькі поўсць, рудая, па паветры лётае.

Ледзве ліса збегла.

– Ну, што, дзяўчыны-прыгажуні? – Пытаецца Пеця ў курэй. – Так, вы кажаце, што кухня ў звера заморскага ніколі нябачанага, вось, такая, велізарная? А якія на той кухні рондалі вялікія, вы бачылі? Дурныя, вы, куры! Дзякуйце Палкана, што вы ў гэтых рондалях не апынуліся.

КАЗКІ ДЛЯ МАЛЫХ БЕЛАРУСАЎ

Подняться наверх