Читать книгу Анаталогія - Анатоль Івашчанка - Страница 4
Плошча Перамогі
Апавяданні
Сын палка
Оглавление«Ну не выкідаць жа ўсё гэта», – звыкла думаў К., разграбаючы стосы газетаў, што паназбіраліся пад камп’ютарным сталом. Збольшага тое быў розны, так бы мовіць, агітпроп, які К. разы два на год, падчас перадкаляднай ды перадвелікоднай генеральных прыборак, раскідваў па скрынях суседніх дамоў. Без нейкае сістэмы й думкі «вось прачытаюць, і на іх сыдзе прасвятленне». Не, ніякіх падобных ілюзіяў адносна іх К. не меў. Але напраўду рука не падымалася зносіць на сметнік нячэсную прэсу, якую ён, паводле старой завядзёнкі, праглядаў даволі падрабязна.
К. быў падпісаны на два тыднёвікі. Плюс розныя газеткі-ўлёткі, што зрэдзьчасу патраплялі ў ягоную скрыню ці ў заплечнік падчас выгулу незадаволеных грамадзян на бангалорах. Агулам каля ста розных нумароў за год асядала пад камп’ютарным сталом. Выходзіла – дзесьці на два пад’езды дзевяціпавярховіка і пятнаццаць хвілінаў паштарскае працы.
Хаця ілюзіяў К. і не меў, яму ўсё ж цікава было б паглядзець, як адрэагуе які-небудзь дзедуган на газету з сумнеўнымі высновамі пра наш ленінскі лад… І таму адзін нумарок «Нашай Віны» ён падкінуў у скрыню да суседа. Нумар газеты цалкам быў прысвечаны шматлюднаму веснавому шэсцю й быў аздоблены вялікай колькасцю фотаздымкаў.
Назаўтра да К. меліся прыйсці сябры адзначыць Каляды, і ён у кожным разе збіраўся завітаць да суседа па зэдлікі. Сам К. здымаў аднапакаёўку на «Розачцы», навучаючыся на завочным у тэхнічнай ВНУ. Зарабляў усталёўкай шафаў-купэ. Няшмат, але на аплату завочкі, кватэры й «бівер» па выходных хапала.
Увечары, калі сябры разышліся, трошачку нападпітку, ён панёс зэдлікі назад. Сусед быў дзядуляўдавец. Сын палка ці нешта ў такім духу. Рэгулярна браў удзел у парадах перамогі, дзе бадзёра выкрочваў у першых шыхтах франтавікоў.
Разам з тубарэтамі (так казаў сусед) К. захапіў і ладны кавалак торта. Дзядуля, як і чакалася, прапанаваў застацца на гарбату, паколькі «в одиночку такой кусманище не осилю». К., паадмаўляўшыся дзеля прыліку, застаўся. Газетку запрыкмеціў адразу, як увайшоў у пакой. Яна ляжала на часопісным століку ў варожым акружэнні святочных выданняў, дзе падводзіліся бліскучыя вынікі чарговага года Свінні. Дзед, падобна, таксама атрымліваў дзве газеты. Вядома, трошачкі іншага зместу. Сядаючы, К. намацаў нагой штосьці драўлянае. Зазірнуў пад столік – малаток.
Пасядзелі, утыркаючы ў вечаровую шоу-праграму. К. няўзнак пачаў перабіраць газеты. Узяў у рукі свой пажоўклы нумарок.
– Интересно, это когда же такое было? – запытаў, удаючы здзіўленне.
Дзед устаў і прыглушыў гук старэнькага «Самсунга».
– А-а-а, как раз хотел спросить. Вот, достал сегодня из ящика. Видать, ошиблись. Может, тебе хотели бросить?
– Да что вы! Я газет вообще не читаю. Интернет же есть. Посмотрите – это же мартовский номер. Десять месяцев газете.
– Полистал я, – працяжна вымавіў стары. – Занятная газетёнка. Пишут, будто семь тысяч на митинг вышло. На годовщину бэнээфа ихнего. Не, не бэнээфа. Бэнээра. И фотографии. Милиция будто бы в подземном переходе кого-то ногами била. Пишут, что посадили кого-то… Это, конечно, правильно, что разгоняют. Но вот всё равно не понимаю. Семи тысяч там, понятно, не было. Это оппозиция трындит, как обычно. Ну, пусть две тысячи. В новостях, кажись, такую цифру называли и показывали отморозков этих… Дзед тыцнуў пальцам у газетны фотаздымак, дзе маладзёны, захутаныя да носу ў шалікі, неслі вялізную расцяжку з надпісам: «Воля народам – смерць імпэрыям».
– Ну вот чего они выходят? Неужто у Запада денег столько, что всем забашляли? Мне вот психология их интересна. Молодёжи на фото много. Вот скажи мне, ты, молодой: хрена их не устраивает?
К. чакаў падобнага пытання, але ўсё адно сумеўся. Нават трошкі пачаў хвалявацца. Як тут адказаць?
– Ну, не знаю. Вон пишут, что в Европу хотят. Что БССР надоел. Хотят этих, честных выборов. Студенты против распределения… – Гаўнюки! – грозна перапыніў дзед. – Президент им возможность учиться дал, стипендию. А они – «у Эўропу»! И, главное, ездят и повсюду трындят, чтобы санкции ужесточили. Хорошенькие патриоты, ага. Или еще беларускамоўные. Видел я как-то на почте одну бабу. Возмущалась, что бланки только на русском. Мол, права её ущемляют. Дискриминируют. Надменная такая, как будто самая главная, как там по-ихнему – «с пыхой». «Ганьба», – говорит. Ну, и всё в таком духе.
Памаўчалі.
– Ну, я, Пал Егорыч, наверное, пойду. Дзед не чуў.
– Да я в ваши годы фашиста бил, а они готовы за зелёные на ганса вкалывать. Вон внук мой, эмигрант, бля. Живет в этом, как его, слово такое мудацкое… А, в Дортмуде. Звонит: «Дедуль, приезжай. Так хорошо здесь». Тьфу ты! Небось, сортиры там бюргерам вылизывает. Сам-то явно, если б возможность дали, за бугор свалил? – дзед сувора зірнуў на ці, хутчэй, скрозь К., на кагосьці нябачнага за яго спінай. У галаве ўсплыла фраза, якую герой улюбёнага фільма казаў нью-ёркскаму таксісту: «Зря вы так. Я родину люблю». Але К. прамовіў іншае: – Да меня и здесь устраивает. Зарабатываю нормально. В Европу могу и так, на экскурсию съездить.
Дзед паспакайнеў.
– А давай, сосед, с Новым годом, – падышоў да шафы й дастаў спалавіненую пляшку каньяку.
Наліў. Выпілі.
– Ну, хорошо. А что они знают про СССР? Только то, что им ихний Поздняк в уши вдул? Да и внук, ну, тот, что в Германии, тоже пиздит. Это чтобы перед братишкой двоюродным повыделываться, вторым моим внучком. А тот по митингам не шлялся. Окончил Академию управления. С отличием. Сейчас государство ему квартиру строит. А что там, в этом Мунде? Че-че-вэ? Человек человеку волк. Ну, давай. С Новым годом, – стары кульнуў кілішак.
У кватэры зверху гучна заенчыла дзіця. Дзед зірнуў на гадзіннік і з нечаканым спрытам падхапіў з дывана малаток. Падскочыў да вакна й разоў сем грукнуў у батарэю. Дзіцё не супакоілася.
– Житья от них нету. Одиннадцатый час. Весь день ляпают, прыгают, топают по голове, так и вечером отдохнуть невозможно. Сперва наплодятся, а потом думают. Кролики, вашу маковку…
Дзед падбег да тэлефона й пачаў па памяці круціць дыск. К. рушыў у вітальню. Апранаючы боты, ён чуў, як дзед кляне суседзяў, гаворачы штосьці пра Грамадзянскі кодэкс. Што праўда, тэлефанаваць было не абавязкова: раз’юшаны лямант праз ватныя сцены хрушчоўкі быў добра чуцён і так.
К. збягаў па лесвіцы, мармычучы грабеншчыкоўскае: «Вперёдвперёд, плешивые стада…» З сабой ён аўтаматычна прыхапіў з вітальні зэдлікі (рыхтык торбу ці кейс, з якімі прыйшоў). Схамянуўся толькі на вулцы. Паставіў зэдлікі, сеў, запаліў. Перад прымружанымі вачыма праходзілі кадры: нарыхтоўка курапацкіх крыжоў, бульдозеры, начоўкі ў намётах – у Курапатах і на асфальце галоўнага пляца Краіны… Не, сам ён не стаяў ні ў катлаване будаванай МКАД, ні ў ачапленні намётавага мястэчка. Кадры тыя К. ведаў з нэту ды газетаў.
І яшчэ бачылася К., як заўтра ён ідзе з заплечнікам, бітма начыненым свежым «агітпропам» – гэткі гібрыд шахідскага Dead-Мароза й тэрарыста Івана Памідорава. Ідзе па сон і спакой невядомых яму сыноў і дачок палка.
28–29 снежня 2007 г.