Читать книгу Таварыства кнігалюбаў - Андрэй Лазар - Страница 2
Прадмова ўкладальнікаў да шаноўных чытачоў
ОглавлениеСамо па сабе выданне, якое вы бачыце перад сабою, уяўляе збор асобных тэкставых дакументаў, якія змяшчаліся ў адной тэчцы пад назвай «Таварыства кнігалюбаў». Дадзеная тэчка была знойдзена ў сакрэтным аддзеле адной старажытнай спецыяльнай установы, якая захоўвала разнастайныя матэрыялы для наступных пакаленняў з надзеяй, што прыйдзе час, калі падобныя рэчы дазволяць чытаць шырокай аўдыторыі.
Адназначна сказаць складана, што за гістарычныя помнікі перад намі. З першага погляду, гэта шараговыя дакументы, магчыма, пратаколы ці занатоўкі, з іншага – нечыя літаратурныя практыкаванні. Таксама названую тэчку можна расцаніць як працяг летапіснай традыцыі, карані якой варта бачыць ужо ў антычнасці. Нельга дакладна высветліць, у якія часы пісаліся прыведзеныя ніжэй тэксты, як іх ацаніць і колькі чалавек прыклалася да іх стварэння. Усё гэта патрабуе пільнага і грунтоўнага вывучэння. Відавочна адно: перад намі культурна-гістарычны помнік, які патрабуе шматбаковага даследавання, таму Міністэрства лічбавай інфармацыі палічыла магчымым апублікаваць знойдзеныя тэксты ў сусветнай інфармацыйнай прасторы.
Тэчка «Таварыства кнігалюбаў» складаецца з двух раздзелаў: уласна тэксту «Таварыства-кнігалюбаў.бел» і дадатку з меншымі па аб’ёме матэрыяламі. Выданне разлічана ў першую чаргу на спецыялістаў у галіне гісторыі і літаратуры, аднак павінна быць цікавым і звычайнаму чытачу, які не абыякавы да мінуўшчыны як сваёй планеты, так і Сусвету.
Усе заўвагі, пажаданні, каментары, аналізы і інш. дасылаць на сайт Міністэрства лічбавай інфармацыі:
www.таварыства-кнігалюбаў.белwww.таварыства-кнігалюбаў.бел
www.knigalub.bywww.knigalub.by
Перадрукоўка без дазволу і спасылак на першакрыніцу недапушчальная.
Усе правы абароненыя.