Читать книгу Таварыства кнігалюбаў - Андрэй Лазар - Страница 5
Таварыства-кнігалюбаў.бел
Глава першая
Дзіўныя весці, або Галоўная навіна
Навіна дня
Мільярд ад мільярдэра
(галоўны дэпартамент навін)
ОглавлениеГорад М. стаіць на вушах, нібыта падчас залатой ліхаманкі. Але золата замяніў чэк, а рэкі і капальні – бібліятэкі. Што ж стала прычынай такіх акалічнасцей? Усё проста! Некалькі радкоў спадара N. у сваім блогу – і людзі гартаюць (і нават чытаюць) папяровыя кнігі: «Я схаваў у кнізе ў адной з бібліятэк краіны чэк на мільярд умоўных адзінак. Чэк на прад’яўляльніка. А каб было цікавей, пахаваў грошы меншымі купюрамі на тую ж суму ў розных кнігах самых розных бібліятэк. Шукайце і чытайце! Дакладней, чытайце і шукайце! І хай дапаможа вам шыфр! Можна не дзякаваць!»
Такіх чэргаў, як цяпер, бібліятэкі не ведалі нават у эпоху свайго росквіту. Аднак некаторыя спецыялісты лічаць, што чэка няма і гэта ўсяго толькі злосны жарт. Іншыя проста зарабляюць на абставінах. Самае смешнае, што ў кнігасховішчах па некаторых падліках ужо знайшлі каля мільярда ўмоўных адзінак. Адкуль там узяліся такія сумы, можна хіба што здагадвацца. Ці не руплівыя бібліятэкары пастараліся…
Дзівіць і тое, што паважаны N. адмаўляецца ад якіх-небудзь каментароў. Вось такія жарты мільярдэра, такія віртуальныя мільярды парушаюць парадак і спакой у горадзе М. Прадуктыўнасць працы падае, на вуліцах летуценна чытаюць. Хто спыніць гэта і верне ўсё, як было?
Хіба што ўладальнік сапраўднага чэка на мільярд? Сачыце за падзеямі разам з намі… 10 000 021 праглядаў 5 010 011 рэпостаў, 7 204 600 лайкаў.