Читать книгу Таварыства кнігалюбаў - Андрэй Лазар - Страница 8
Таварыства-кнігалюбаў.бел
Глава другая
Дзікае паляванне, або Зорка сеціва
Навіна дня
Дзівак з «чэкам» (галоўны дэпартамент навін)
ОглавлениеДзівацтва хапала ва ўсе часы. Аднак, здавалася б, у цяперашнім высокатэхналагічным і прагрэсіўным грамадстве не засталося месца непрыстойным паводзінам. Гэта павінна мінаць яшчэ ў дзяцінстве. Менавіта таму штораз дзівяць выбрыкі прыстойных з выгляду людзей. Паглядзіце на гэта відэа, якое выклаў у сетку добрасумленны сведка падзеі з горада М.: www.таварыства-кнігалюбаў.бел/dzivak_u_banku_1_bez_huku/www.таварыства-кнігалюбаў.бел/dzivak_u_banku_1_bez_huku/
Відавочна, што «не-юнак» у прыведзеным відэаматэрыяле з глузду з’ехаў ад чутак пра «чэк у бібліятэцы». Ён не можа думаць ні пра што іншае. Ён нават пераканаў сябе, што паперка ў яго руках і ёсць той міфічны банкаўскі дакумент. Ён прыйшоў у банкаўскую ўстанову і патрабуе мільярд. Уявіце, да вас у хату заходзіць чалавек з пустым аркушам і хоча за яго неверагодныя скарбы. Смех ды слёзы.
На шчасце, ахова хутка разабралася з гэтым прыкрым здарэннем. Але пра што яно нам гаворыць? А гаворыць пра тое, што многія няўстойлівыя элементы замест таго, каб сумленна выконваць свае службовыя абавязкі, звар’яцелі ад думкі, што могуць стаць мільярдэрамі. А ці карысна гэта для горада? Адказваць на дадзенае пытанне, я думаю, няма сэнсу, бо кожны цвярозы розум без ваганняў знойдзе правільны адказ: «Не».
Напэўна, толькі знойдзены чэк уратуе горад М. ад вэрхалу і падобных непрывабных рэчаў.
Вось так вось – як ёсць. 50 070 011 праглядаў 20 080 100 рэпостаў, 30 356 614 лайкаў