Читать книгу Чистилище - Евгений Збицкий - Страница 29
«Мабыць нехта вырашыў, што так і будзе…»
ОглавлениеМабыць нехта вырашыў, што так і будзе,
Менавіта сёння сэрца ўскалыхнецца.
І па гораду снуючы, там, дзе людзі,
Яно твар твой выявіць імкнецца.
Не, я не шукаю спачування,
Не хачу паплакацца ў кашулю.
Проста кожны дзень ад спазарання,
Смутак па-братэрскі дух віншуе.
Мне бы ў вену спакою дозу,
Абыякавасці к пачуццям.
Ды эмоцый не ў рыфму, а ў прозу,
Каб сьвядомасьць не баламуціць.
Крыху талента ўзводзіць сцены,
Ад сваіх патаемных думак,
І надзею на перамены,
Скасаваць каранацыю суму.
Не тануць у каханні спазнелым,
Ды людзей турбаваць адразу.
Не, не варта даваць няўмела,
Калі позна ўжо адказы.
Хутка ноч, калі цёмна – не страшна,
Адчуваць унутры вадаспады.
Сэрца скокне ў нябыт адважна
Ў пачатковы акорд лістападу.