Читать книгу Надлом - Илис Фисс - Страница 4
НАДЛОМ
ОглавлениеАскепкі сыплюцца аб плоць
Патрэсквае сухі пагляд
Рука дранцвее пуста цела
Не бачны свет размытых фраз
Хаця здалося
Прыгнечана
Глядзець у бязмежны акіян
І бачыць як Зямля нядбайна
Надломвае дужы стан
Раскрышыць ногі лёгкі вецер
Застанецца ледзь дробны пыл
І галава так ціхамірна
Пампуецца ў густы наплыў
Пацьмяне пробліск
Сэрца грук
Зацягне саладосць мук
Але і яно нетрывалым сном
Прапусціць праз сябе надлом