Читать книгу Пляменнік чараўніка - К. С. Льюіс - Страница 2
Пра галоўнага героя гэтай кнігі
Оглавление«… Спадзяюся, прачытаўшы гэта, ты ўбачыш, што ў кнізе схаваны больш глыбокі сэнс. Уся гісторыя Нарніі – пра Хрыста. Я запытаў сябе: «Калі б сапраўды існаваў свет, падобны да Нарніі, і калі б справы ў ім (як у нашым свеце) пайшлі кепска, і калі б Хрыстос пажадаў прыйсці ў гэты свет і выратаваць яго (як Ён зрабіў у нашым), што б здарылася?» Гэтыя гісторыі – мой адказ. Нарнія – свет Гаваркіх Істотаў, і таму я падумаў, што там Ён стаў бы для іх Гаваркой Істотай, як Ён зрабіўся чалавекам тут. Я адлюстраваў Яго як ільва таму, што:
А) Леў лічыцца царом звяроў.
Б) У Бібліі Хрыста называюць “Ільвом Юды”.
В) Мне сніліся дзіўныя сны пра львоў, калі я пачаў пісаць кнігу.
Кожная з кніг раскрывае сваю частку:
“Пляменнік чараўніка” распавядае пра стварэнне свету і пра тое, як зло прыйшло ў Нарнію;
“Леў, Вядзьмарка і гардэроб” – пра ўкрыжаванне і ўваскрасенне;
“Прынц Каспіян” – пра ўзнаўленне сапраўднай веры пасля адступніцтва;
“Конь і яго хлопчык” – пра пакліканне і навяртанне паганца;
“Падарожжа «Заваёўніка світанку»” – духоўнае жыццё (асабліва ў Рыпічыпа);
“Срэбнае крэсла” – працяглая вайна з сіламі цемры;
“Апошняя бітва” – прыход Антыхрыста (Малпы), канец свету і Апошні Суд».
Клайв Стэйплз Льюіс у лісце да Ан, 5 сакавіка 1961 года.