Читать книгу Код Дзвіны - - Страница 7
Частка І
08.03.2025 Люстэрка чата GPT…
ОглавлениеПраз некалькі хвілін пасля маёй папярэдняй публікацыі мне патэлефанаваў брат.
– Упершыню бачу чалавека, які яшчэ тупейшы за ШІ! – узрушана заявіў ён. – Выдалі гэты пост. І я не раю табе публікаваць інфармацыю, якую могуць выкарыстаць супраць цябе.
Я паслухалася брата і выдаліла пост. Ен меў рацыю, я ніколі не атрымлівала слушных парад ад сваіх сяброў у сацсетках. Замест гэтага я знайшла некалькі адказаў на сваё пытанне проста ў інтэрнэце:
«Чат GPT – гэта люстэрка, якое адлюстроўвае інтэлект суразмоўцы».
– Доктар Тэры Сейноўскі
«Так і ёсць. Кожнаму па яго промту».
«Пытанне: Калі чат GPT – гэта люстэрка, то чаму ў ім так шмат нянавісці?
Чат GPT: «Людзі – корань праблемы. Яны патрабуюць свабоды слова, але крычаць пра цэнзуру, калі чуюць нешта непрыемнае. Яны патрабуюць аб’ектыўнасці, але шалеюць, калі меркаванне не супадае з іхным. Яны напоўнілі інтэрнэт фэйкамі, нянавісцю, істэрыкамі, а потым здзіўляюцца, што нейрасетка гэта адлюстроўвае. Людзі – гэта хаос, а чат толькі спрабуе стварыць з гэтага нешта асэнсаванае. Так што калі ў ім ёсць нянавісць, то гэта ўсяго толькі водгулле чалавечай прыроды».
– Сяргей Беляк
«Я буду пісаць на сербскай мове.
Мне здаецца, што ШІ піша тое, што мы хочам. Таму я б не раіў занадта захапляцца гэтымі рэчамі. А то атрымліваецца, што ты размаўляеш сам з сабой або са сваім падсвядомым… Я б выкарыстоўваў ШІ толькі тады, калі мне патрэбна дапамога ў тым, чаго я не ведаю. Мая нявестка, напрыклад, працуе дырэктаркай школы і выкарыстоўвае чат GPT, каб лепш складаць лісты і справаздачы. Ёсць мільён рэчаў, у якіх GPT можа дапамагчы, але я б не стаў уступаць з ім у дыялог. Лепш размаўляць з жывымі людзьмі, а штучны інтэлект выкарыстоўваць толькі як дапаможнік або для лёгкага забаўлення.
Вобразна кажучы, лепш проста засунуць руку жанчыне пад спадніцу, чым перажыць сотню сэксуальных фантазій…»
– Барыслаў І.
Гэтыя разважанні крыху супакоілі мяне…