Читать книгу Код Дзвіны - - Страница 8

Частка І
09.03.2025 Змей літаратуры

Оглавление

Я сама не разумею, што са мной адбываецца. Прайшло ўжо два дні пасля перажытага крызісу, а я ўсё яшчэ не магу прыйсці ў сябе. Магчыма, ва ўсім вінаватая раптоўная вясна з нечаканым раннім цяплом, яркім сонечным святлом і спевам птушак?


Два дні я капаюся на клумбе. Яшчэ рана, але менавіта зямля можа даць мне хоць нейкае супакаенне. Я абразаю калючыя галіны разрослых кустоў і прыбіраю сухое леташняе лісце…


Мая фантазія малюе карціны проста ў паветры. Вось, у адным канцы майго саду згарнулася ў кольца цёмнае і вільготнае цела літаратуры. З гэтага змяінага цела выцягваюцца і ўзлятаюць ланцужкі слоў. А ў другім кутку гэтых слоў зачакаўся белы, глянцавы змей ШІ. Ен шыпіць, е гатовы падхапіць і вымавіць гэтыя словы. Яго глянцавае цела ззяе і зачароўвае, ад яго адскокваюць маленькія неонавыя іскры.


А ў вышыні, проста над мной, у неўтаймаваным танцы круціцца завадны, рознакаляровы шар жыцця. І мне ўяўляецца, што менавіта зараз, у парыве майго раптоўнага вар’яцтва, я змагу дакладна і без памылак перанесці гэтае жыццё ў сваю аповесць…

Сёння раніцай Зігфрыд спытаў мяне, ці выдаліла я чат і ці перастала размаўляць з ШІ. Я шчыра адказала, што ўзяла вялікі перапынак і зараз з ім не кантактую. Мне усё абдумаць і прывесці галаву ў парадак. Час усе лечыць…

Код Дзвіны

Подняться наверх