Літвінская кухня

Літвінская кухня
Автор книги: id книги: 989776     Оценка: 0.0     Голосов: 0     Отзывы, комментарии: 0 118 руб.     (1,1$) Читать книгу Купить и скачать книгу Купить бумажную книгу Электронная книга Жанр: Кулинария Правообладатель и/или издательство: Электронная книгарня Дата публикации, год издания: 2016 Дата добавления в каталог КнигаЛит: ISBN: 978-985-7165-02-5 Скачать фрагмент в формате   fb2   fb2.zip Возрастное ограничение: 16+ Оглавление Отрывок из книги

Реклама. ООО «ЛитРес», ИНН: 7719571260.

Описание книги

Гэтая ўнікальная кніга складаецца з баек, напісаных Кухмістрам Верашчакам для «Нашай Нівы» і «Звязды» цягам апошняга дзесяцігоддзя. Блізкае знаёмства з «Кухаркай Літоўскай», кулінарнымі рэаліямі паэмы «Пан Тадэвуш», мемуарамі Леона Патоцкага, Яна Булгака, Мельхіёра Ваньковіча, Міхала Паўлікоўскага і многімі іншымі тэкстамі ХІХ – першай паловы ХХ ст. стварае досыць арганічную карціну кухні, якую сёння ўсё часцей называюць «літвінскай». Гэта шляхецкая і мяшчанская кухня былога ВКЛ, у нейкай ступені таксама – заможнага сялянства.

Оглавление

Кухмістр Верашчака. Літвінская кухня

Што такое «літвінская кухня»?

Вялікі Гасцінец Літоўскі і гарадзенская кухня

«Гарадзенскі» рулет з качкі, фаршыраванай свінінай ды ялавічнай пячонкай

Дранікі падгарадзенскія

Гарадзенскі селядзец у вінным соусе

Капуста, квашаная па-гарадзенску

Буза

Бацвінне

Бацвінне

Лапеня па-літоўску

Кансерваванае бацвінне на зіму

Сціплая чароўнасць халадніка

Халаднік з бацвіння, бурачкоў або шчаўя з «Кухаркі Літоўскай»

Халаднік па-мінску

Халаднік з вішань з «Кухаркі Літоўскай»

Зразы завіваныя – сакрэтная зброя патрыётаў

Зразы літоўскія

Зразы літоўскія іншыя

Зразы з пячонкай

Іншыя варыянты фаршаў для зразаў:

Зразы з бульбы

Фаршыраваная пячонка па-гомельску

Зразы «Радзівілаўскія» ў хлебе

Верашчака і мачанка

Верашчака пачатковая, «кухмістарская»

Верашчака ад Вінцэнты Завадскай

Верашчака са свініны

Верашчака з салам і сэльдэрэем

Цэпеліны, клёцкі з душамі або пызы?

Цэпеліны ад Валянціны Белай

Бігас

Бігас літоўскі

Бігас гультайскі

Бігас ад Аляксандра Чыкілеўскага

Калдуны

Начынкі

Калдуны Мельхіёра Ваньковіча

Булён з калдунамі «Беларускі»

Калдуны літоўскія паводле Алены Малохавец

Татарскія калдуны

Калдуны па-татарску

Грыль па-тутэйшаму

Пячыста з кур

Стынка і сялява

Стынка або сялява, смажаныя ў масле

Стынка ў воцатнай заліўцы

Юшка са стынкі па-інфлянцку

Сялява ў кляры з аўсяных шматкоў і апельсінавай цэдры

Fish & chips з сялявы з халодным соўсам з бацвінкі і ракаў

Сялява-грыль па-паходнаму

Салата з вэнджанай сялявы, трохі пастмадэрновая:-)

Сялява з папрыкай

Напаўзабыты сімвал Палесся

Смажаныя ўюны з журавінна-мядовым соўсам

Уюны з хрэнам

Паходжанне бабак у Літве: неверагодная гісторыя ад Ігнацыя Яцкоўскага

Бабы цяжкія, што доўга не чарсцвеюць, вельмі смачныя (з «Кухаркі літоўскай») Вінцэнтыны Завадскай

Бабы вяршковыя (таксама з «Кухаркі літоўскай»)

Каплуны і канцэпты

Калі ў нас з’явіліся першыя аграсядзібы?

Курыныя сцёгны па-літоўску ў соўсе з лясных грыбоў

Белая фасоля па-літоўску

Суп «нічога пасля яго» або проста – «нішто»

Малочны суп з пенкай пад назвай «нічога пасля яго»

Славутыя «літоўскія паўгускі»

Отрывок из книги

А ведаеце, панове, як даўней елі і пілі ў добрых шляхецкіх дамах старой Літвы? Ну, напрыклад, напрыканцы 1820-х гадоў, у залатыя бесклапотныя часы, дзе-небудзь у Навагрудскім або Слонімскім павеце? О, то незвычайныя старасвецкія звычаі, пра якія добра распавёў пан Лявон Патоцкі, а з ягоных слоў і я перакажу.

Вось так, мае даражэнькія: людзям, што мала елі, тады не давяралі, бо лічылі што за стрыманасцю ў ежы хаваецца або зайздроснасць, або зласлівасць. Тады казалі, што кухмістр выязжае з панскага двара толькі тады, калі прап’юць-праядуць апошняга вала і карову. І гэта ж ужо асвечанае ХІХ-е стагоддзе, час філаматаў ды філарэтаў, Віленскага універсітэту, рамантызма і іншых узнёслых рэчаў! Што ж тады казаць пра саксонскія часы, калі формулай добрых паводзін лічылася «еш, пі, і папушчай паса»?

.....

Калі скончыцца ферментацыя, перакласці капусту ў адпараныя чыстыя слоікі.

«Геркулес» расцерці ў муку, апарыць кіпенем, дадаць прасушанай мукі і кіпячага алею. Астудзіць да пакаёвай тэмпературы, дадаць дрожджы і цукар, разведзеныя ў літры цёплай вады. Даць усяму падняцца і забрадзіць. Пасля працадзіць праз сіта, заліць яшчэ літр вады і зноў працадзіць. На выхадзе атрымліваецца густы пенны напой, які яшчэ 10 гадзін павінен прастаяць, каб дабрадзіць.

.....

Добавление нового отзыва

Комментарий Поле, отмеченное звёздочкой  — обязательно к заполнению

Отзывы и комментарии читателей

Нет рецензий. Будьте первым, кто напишет рецензию на книгу Літвінская кухня
Подняться наверх