Читать книгу Казимир Лыщинский. Самый скандальный судебный процесс в истории Беларуси - Л. Дроздов - Страница 2
Прадмова да другога выдання
ОглавлениеГэта кніга пра жыццё і смерць берасцейца Казіміра Лышчынскага, які насмеліўся напісаць, што Бога няма і быў пакараны вогнішчам.
Мы стараліся расказаць пра ягоны лёс каб, па-першае, гэта было цікава для ўсіх неабыякавых да беларускай гісторыі, таму акрамя біяграфіі нашага героя змясцілі ў кнізе колькі фактаў пра эпоху і месца. Па меры магчымасцяў мы таксама імкнуліся злучыць гісторыю роду Лышчынскіх і Казіміра Лышчынскага ў прыватнасці з гісторыяй Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў XVII стагоддзя.
Па-другое, мы стараліся паказаць, адкуль намі ўзятыя тыя ці іншыя факты, на чым заснаваныя нашы ацэнкі, высновы і гіпотэзы, каб гэтая кніга магла быць карыснаю тым, хто пажадае працягнуць даследванні. Таму ў кнізе шмат спасылак на крыніцы, то бо архіўныя матар’ялы і працы даследчыкаў.
Той, хто захоча проста прачытаць цікавую і павучальную гісторыю жыцця неардынарнага чалавека, нашага суайчынніка і адважнага мысьляра, можа гэта зрабіць, не зазіраючы ў спасылкі.
Тым, хто пажадае даведацца, адкуль што ў кнізе ўзялося, або паглыбіць веды па канкрэтным пытанні, спасылкі дапамогуць дайсці да першакрыніц.
Прыемнага і карыснага чытання.
Д. Жукоўскі