Читать книгу Саламея - Оскар Ўайлд - Страница 3

Вершы прозай
Мастак

Оглавление

Аднаго вечару яго душу напоўніла жаданне стварыць статую радасці, што трывае імгненне. І пайшоў ён у свет, каб знайсці бронзу. Бо толькі бронзаю мог ён думаць.

Аднак уся бронза свету знікла, і нідзе ў цэлым свеце не было іншай бронзы, апроч бронзы для статуі скрухі, што доўжыцца вечна.

І цяпер гэтая статуя ў яго была: ён стварыў яе сваімі рукамі і паставіў над труной адзінага, каго кахаў у жыцці. Над труной мёртвага, найбольш ім каханага, паставіў ён створаную ім статую, знак любові, што не памірае, і знак скрухі, што доўжыцца вечна. І ва ўсім свеце не было больш бронзы, апроч бронзы для гэтае статуі.

І тады ўзяў ён статую, якую стварыў, і паклаў яе ў самую вялікую печ, і аддаў агню.

І з бронзавай статуі скрухі, што доўжыцца вечна, стварыў ён статую радасці, што трывае імгненне.

Саламея

Подняться наверх