Читать книгу Уладзевы гісторыі (зборнік) - Уладзімір Сіўчыкаў - Страница 35
Сумная тэндэнцыя
ОглавлениеНа Лысае Гары, у садовым таварыстве “Узгор’е”, здаецца, яшчэ зусім нядаўна прадалі свае лецішчы Кастусь Тарасаў, Вольга Іпатава, сын Міколы Корзуна Віктар, а сёлета выставілі на продаж свае сядзібы Сяргей Законнікаў, удовы Алеся Ставера, Карласа Шэрмана, Анатоля Грачанікава і, падобна, спадчыннікі Клаўдзіі Каліны.
Скрушна, бо на пісьменніцкіх лецішчах саміх літаратараў становіцца ўсё меней.
Затое сярод нанова абраных сяброў праўлення таварыства – новыя гаспадары сядзібаў, пракурор і падпалкоўнік міліцыі.
Відавочная сумная тэндэнцыя (ад с. – лац. tendentia = накіраванасць), якая сведчыць, хто сёння ў краіне робіцца заможны, а хто нішчымнее.
Дзеячы мастацтва і культуры, якія ня паслугоўваюць уладным структурам, відавочна саступаюць сілавікам і чыноўнікам, выцясняюцца імі з жыццёвае прасторы.
Мімаволі прыгадваецца чэхаўскі “Вішнёвы сад”.
23 ліпеня 2008 года.