Читать книгу Праспект Незалежнасці (зборнік) - Яўген Шунейка - Страница 2
Колькі шчырых словаў замест традыцыйнага уступу
ОглавлениеМой зборнік называецца “Праспект Незалежнасці” зусім не выпадкова. Я жыву і працую ў Мінску, дзе наш галоўны Праспект адыгрывае не толькі ролю самай ажыўленай транспартнай магістралі. Паабапал яго канцэнтруюцца ўсе вядучыя мастацкія галерэі і музеі, а да таго ж сюды выходзіць сваім галоўным фасадам мая творчая “альма матэр”, дзе я выкладаю ўжо больш за 20 гадоў. Усё, што прапануецца на старонках гэтага выдання, напісана акурат у той перыяд, калі я рэгулярна шпацыраваў для прасвятлення думак па Праспекце. А ён, за маю да яго прывязанасць, падараваў мне шмат творчых ідэй, якія, будзем спадзявацца, не пакінуць абыякавым і цябе, дарагі чытач.
З павагай, Яўген Шунейка