Читать книгу Мае дзевяностыя - Альгерд Бахаревич, Ольгерд Бахаревич - Страница 47

МОВА: ГІСТОРЫЯ ХВАРОБЫ
Няправільны беларус

Оглавление

У пэдагагічным я быў адным зь нешматлікіх цалкам беларускамоўных студэнтаў. Але мае выкладчыкі былі дастаткова праніклівымі людзьмі – яны адразу разгадалі ўва мне няправільнага беларуса. Тарашкевіца шмат каго зь іх даводзіла да шаленства – калі б на маім месцы быў не такі самаўпэўнены малады чалавек, іхныя прыдзіркі назаўжды адвярнулі б гэтага студэнта або студэнтку ад беларускай мовы, бо, урэшце, мова адна, усяго толькі правапісы розныя. Выкладчыкі чапляліся да маіх мяккіх знакаў і «клюбаў», я не здаваўся, даводзячы ім беларускасьць і арганічнасьць тарашкевіцы, гэта злавала іх яшчэ больш. Тое, што я казаў, пісаў, рабіў, было для іх замахам на сьвятасьць мовы і літаратуры – а сьвятасьць тая трымалася на Глебку, Броўку, Шамякіне, Панчанку, Куляшове, трымалася на «рацэ Арэсе» і «маладой калгасьніцы», што «жыве весела, ані дбае». Ім было напляваць, што шанаваныя імі Быкаў і Караткевіч не цураліся тарашкевіцы. Яны хацелі, каб я быў тыповым беларускім студэнтам і нёс народу сьвятло адукацыі на роднай мове. А родная мова не цярпіць «філязофіі», праўда?

Мае дзевяностыя

Подняться наверх