Читать книгу Мае дзевяностыя - Альгерд Бахаревич, Ольгерд Бахаревич - Страница 43
МОВА: ГІСТОРЫЯ ХВАРОБЫ
Шупа
ОглавлениеІ яшчэ адзін пераклад – апавяданьня «Кахай» эстонскага пісьменьніка Аво Юпруса. А зрабіў яго Сяргей Шупа – перакладчык, тонкі знаўца літаратуры і неверагодны паліглёт, чалавек, які зьявіцца ў маім жыцьці ў 2007-м і будзе рэдактарам самых вядомых маіх кніг, а яшчэ сябрам і суразмоўцам, тым, хто адкрые мне мой Менск, навучыць нарэшце правільнай беларускай мове, ня раз падтрымае ў цяжкі час і верне мне веру ў сябе.