Читать книгу Мае дзевяностыя - Альгерд Бахаревич, Ольгерд Бахаревич - Страница 34
ШКОЛА
Канец фільму
ОглавлениеУлетку 1992-га мы сядзелі на школьным стадыёне і курылі – усёй нашай кумпаніяй. Гэта была першая цыгарэта ў маім жыцьці, і я мужна змагаўся з уласным арганізмам, які ўсяляк супраціўляўся, толькі б не прымаць у сябе атруту. Наперадзе быў выпускны, на якім я выпіў бутэльку віна і нават не захмялеў. Кажуць, так часта бывае першы раз. Макс зьбіраўся паступаць на філязофска-эканамічны факультэт БДУ, Слава – на архітэктуру, Лаўрэнцій – у пэдагагічны на гісторыка, Лёха – у наргас, я – на філфак пэду. Школа скончылася.
Наступны раз я ўвайду ў маю яшчэ не зусім чужую, але ўжо апанаваную зусім іншымі пахамі і гукамі школу ў ліпені 1994-га – каб аддаць свой голас за Пазьняка на першых у незалежнай Беларусі прэзыдэнцкіх выбарах. І больш ужо ніколі сюды не вярнуся.