Читать книгу Мае дзевяностыя - Альгерд Бахаревич, Ольгерд Бахаревич - Страница 42

МОВА: ГІСТОРЫЯ ХВАРОБЫ
Сыс

Оглавление

З Анатолем Сысом я бачыўся і гаварыў усяго тройчы, таму не магу сказаць, што насамрэч быў зь ім знаёмы. Наша першая размова была кароткая, але зьмястоўная. На літаб’яднаньні «Крыніцы» ў 1992-м ён папрасіў прыкурыць ад маёй цыгарэты. Я працягнуў яму запаленую «саюз-апалоніну», заціснутую паміж пальцаў. «Хлопец! – цярпліва прамовіў клясык. – Так мужыкі не прыкурваюць. У арміі сказалі б: што ты мне пізду даеш?» Памятаю хамскія выкрыкі Сыса з залі падчас імпрэзаў, ён абражаў усіх: мужчын, жанчын, знаных, пачаткоўцаў, вечна хадзіў бухі і быў, напэўна, сапраўдным панкам, у адрозьненьне ад мяне. Не скажу, што я любіў яго вершы, але дзесяць–пятнаццаць – сапраўды амаль шэдэўры, якія хочацца чытаць і перачытваць. Калі Сыса называюць паэтам-шаманам, я ківаю, такі ён і быў, а як чалавек ён ніколі не выклікаў у мяне сымпатыі; але хто сказаў, што добры паэт абавязаны быць сымпатычным чалавекам? Геніяльнасьць Сыса для мяне не відавочная, а яго змарнаваны талент неаспрэчны, поза сьвятога, у якую ён сябе ставіў, была сьмешная, а поза блазна – панылая, і ўспаміны мае пра яго зусім нецікавыя, на гэтым і скончу.

Яшчэ з таго зборніка мне вельмі запомнілася апавяданьне «Ўпрочкі» Пятра Васючэнкі – як і апавяданьне Вінцэся Мудрова «Палонны чорнага стэпу». А яшчэ пераклады Ігара Бабкова зь Лі Бо…

Мае дзевяностыя

Подняться наверх