Читать книгу Мае дзевяностыя - Альгерд Бахаревич, Ольгерд Бахаревич - Страница 24

ШКОЛА
Гырб і сын

Оглавление

Позьнім, цёмным восеньскім вечарам 1991 году я, Макс і Слава блукалі вакол школы, нешта абмяркоўваючы: ці то вобраз Чычыкава, ці то нейкую крыўду Лаўрэнція (усе мы былі дужа крыўдлівыя і з абвостраным пачуцьцём уласнае годнасьці), ці то апошні гіт «Звуков Му». І тут аднекуль з боку актавай залі пачуўся выразны гітарны запіл. Мы спыніліся і як заварожаныя пайшлі на гэты гаючы гук. Вакол школы гуртавалася нейкая шабаноўская гапата, таксама зацікаўленая незвычайным і ня ўхваленым ёй саўндам. Мы прайшлі міма соннага вартаўніка і падняліся туды, адкуль чуліся ўсё новыя і новыя рэзкія, хрыпатыя ноты. Да іх далучыўся басавы барабан, дзынькнула – на ўсю школу – талерка, забумкала басуха…

У нашай школе па вечарах пачала рэпэтаваць група аўтазаводзкіх панк-рокераў – каманда пад назваю «Гырб і сын». Мы пасядзелі ў іх на рэпэтыцыі, раззнаёміліся, была тут і парачка нашых мясцовых мэталістаў, якія пагардліва ставіліся да панку – «вот дэз-мэтал, это да, музыка, а вы – клоўны…»

«Гырб і сын» былі першай сапраўднай групай, якую я пабачыў жыўцом. Пасьля 1992-га я пра іх больш ніколі ня чуў. Але іхная прымітыўная, іранічная і грубая музыка так мяне ўразіла, што я вырашыў, што таксама хачу – і магу! – граць панк. Пра што я расказаў Максу і Славу адразу, як мы выйшлі са школы. Іх гэта ня надта каб задаволіла, яны любілі хард-рок, арт-рок і блюз, а Слава – яшчэ і розны прагрэсіўны, інтэлектуальны мэтал, але да стварэньня ўласнай банды заставалася нядоўга.

Мае дзевяностыя

Подняться наверх