Читать книгу Мае дзевяностыя - Альгерд Бахаревич, Ольгерд Бахаревич - Страница 23
ШКОЛА
«Супраць камуністых, супраць маскалёў»
ОглавлениеЗабаўна ўспамінаць: тады я ня ведаў ніякіх патрыятычных песьняў, апрача «мроеўскіх», і ніякіх народных, апрача «Цячэ вада ў ярок». А мой унутраны нацыяналіст патрабаваў нечага радыкальнага, палітычна-беларускага, і каб абавязкова антырасейскага. І я пачаў «у час вольны» складаць «песенькі антысавецкіх партызанаў» – абсалютна бяздарныя спробы выказаць сваю прагу нацыянальнага паўстаньня:
«Адкапаў вінтоўку сёньня ў лесе я,
Там яна ляжала семдзесят гадоў.
Ваяваць я буду, любая мая,
Супраць камуністых, супраць маскалёў!»