Читать книгу Мае дзевяностыя - Альгерд Бахаревич, Ольгерд Бахаревич - Страница 48
МОВА: ГІСТОРЫЯ ХВАРОБЫ
Мова як аплявуха
ОглавлениеБеларуская мова была для мяне найлепшай формай пратэсту: яна злавала, прыцягвала, раздражняла, узбуджала, яна была як завушніца або доўгія валасы, як іракез, яна была выклікам, яна не пакідала нікога абыякавым, за яе маглі зьбіць, плюнуць пад ногі або ў сьпіну, яна эпатавала і прымушала «іх» – думаць, а мяне – рабіла асаблівым, вылучала з натоўпу. Давала мне тую самую «асалоду супрацьстаяньня».
Цяпер у Менску беларускай мовай можна зьдзівіць хіба адсталага жыхара ўскраін або расейскага эмігранта, упэўненага, што ён прыехаў з Расеі ў Расею, толькі чыстую і ўпарадкаваную. Ну, або турыста з той самай краіны. Выклікаць беларускай мовай нейкія іншыя эмоцыі – можна, але зьдзівіць, шакаваць – не, наўрад ці.