Читать книгу Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры - Альгерд Бахаревич - Страница 2

Оглавление

Жанр гэтай кнігі, назву якой даў радок Пімена Панчанкі, насамрэч вызначыць даволі складана. “Бэзавы і чорны” – вялікае эсэ пра вобраз Парыжу ў беларускай літаратуры, ад ХІХ стагодзьдзя да нашых дзён. Пры ахвоце яго можна ўспрымаць таксама як гід (а хутчэй, антыгід) па Парыжы для тых, каму цікава зьвязаць прыгожае пісьменства з канкрэтнымі месцамі францускай сталіцы. Часам аповед нагадвае раман, часам – падарожны дзёньнік. Адзін з разьдзелаў кнігі – гэта паўнавартаснае апавяданьне пад назвай “Магіла Нестара Махно”. У гэтай эстэцкай кнізе багата асабістага, балючага, суб’ектыўнага – усяго таго, чым жывіцца літаратура ва ўсе часы, а таксама шмат арыгінальных цытатаў. Сярод аўтараў, творы якіх згаданыя ў “Бэзавым і чорным”: Дунін-Марцінкевіч і Акудовіч, Шамякін і Янка Маўр, Адам Глобус і Кастусь Акула, Хадановіч і Быкаў, Вальжына Морт і Куляшоў… А таксама такія беларускія пісьменьнікі, як Джойс, Кафка, Набокаў і Гайнэ.

* * *

Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры

Подняться наверх