Читать книгу Маёнтак Рыбы - Аляксандар І. Бацкель - Страница 10
выратаваньне
Оглавлениеблякада Ленінграда: у адной з кватэр спальнага раёну, дзе дамы месьцяцца адзін на адным, жывымі засталіся толькі бабуля й унучка, бабуля спаліла ўсю мэблю ў кватэры, яны разам зьелі ўсе кансэрвы, увесь хлеб, нават дагрызьлі каменную корачку, а бацькі так і не вярталіся.
каб неяк сагрэцца, бабуля апранула кажух паверх яшчэ аднаго кажуха, сама легла, абняла сабою шасьцігадовую ўнучку і так яны й паснулі, дыхаючы марознаю параю.
на раніцу ў жывых засталася толькі дзяўчынка, бабуля акалела і так засталася, зьдзервянелымі рукамі абдымаючы любімую крывіначку.
іх знайшлі толькі праз суткі, праз крыкі ўнучкі аб дапамозе. знайшоў сусед.
каб дастаць з абдымкаў нябожчыцы дзяўчо, давялося ламаць памерлай бабулі рукі.
сусед унучку забраў да сябе і разам са сваімі дачуркамі і старэйшым сынам здолеў нейкім магічным чынам адаслаць іх зь Леніграду да сваякоў у Магілёў. сам сусед да дзяцей не вярнуўся, а дзяўчынка пасьля вайны адправілася вучыцца ў Менск на настаўніцу, там і знайшла сваё каханьне, нарадзіла дачку, а тая ў сваю чаргу нарадзіла ёй унучку.
гэтая ўнучка два тыдні таму яшчэ сядзела са мною ў двары, перад вогнішчам, мы елі смажаныя курыныя крылцы, пілі піва й віно, гутарылі, яна распавядала мне пра сваю бабулю, цуд, выратаваньне, лёс, а на наступную раніцу зьехала зваротна ў Менск разам зь сяброўкаю й сябрамі.
ня ведаю, ці пабачымся мы зь ёю яшчэ раз.