Читать книгу Светильник жизни - Борис Огнев - Страница 12
Зара
ОглавлениеАгнём чырвоным
Зара рассыпалася,
Багровым, пурпурным
Яна залівалася.
І сіняе неба ўсё зацвяло,
І зоркі кудысьці прапалі,
Адкуль жа, зара, цябе прынясло,
Куды ж гэта зоркі папалі?
І сонца ўстае ў акрузе тваёй,
Святлом асляпляе прасторы,
А потым садзіцца, цягне за сабой
Зару, што схавала ўсе зоры.
Пярвей за сонца ўстаеш ты, зара,
Румяніш жытнёвае поле,
І светам сваім залацішся, зара,
І любіць цябе наваколле.
2004