Читать книгу Светильник жизни - Борис Огнев - Страница 13
Князь Вячка
(балада)
ОглавлениеНайшлі хмары раніцою,
Кропнуў ціха дождж,
«Рубон!» – крыкнулі ўсе воі,
Старшы вой пабёг
Да князя, што слаўны ўсім
Сваёй сілай-волею,
Ён пабёг апавясціці,
Што дачка зняволена.
Разышліся аблокі,
Выйшаў князь на размову,
І ўпалі ўсе воі,
І сказалі па слову:
«Гэй, не слухай іх, князь,
Выбірай, лепш, Радзіму,
Бо цябе кінуць у гразь,
Выслухай жа дружыну!
Мечаносцам не вер,
Прыйшлі з аду яны,
Ад крывавых пацер
Адракаліся мы».
Не паслухаў іх князь,
Мечаносцам паверыў,
Упусціў гэту гразь
У белакаменны церам.
І кляліся яны крывёю сваёй,
Не крануць што ніколі нікога,
Узялі яны князя, вялі за сабой
Да епіскапа Рыгі астрога.
Каля месяца князь там сядзеў,
Прывадзілі дачку да яго,
І суцешыць яе князь хацеў:
«Не кранулі яны града майго».
І прыехаў князь Вячка
Горам разгублёны,
Не аддалі яму дочку
Рыцары шалёны…
Ён прачнуўся з новай сілай,
І прызваў дружыну,
І сказаў ён сваёй мілай:
«За Радзіму!»
Выйшаў з церама князь,
І, рыхтуючы вояў,
Стаў сячы рыжску мразь,
Адганяць ад пакояў.
Усіх пасёк ён, пабіў,
Не аставіў нікога,
Толькі воўк нема выў
Каля дуба старога.
2004