Читать книгу Светильник жизни - Борис Огнев - Страница 17
Бярэзіна
ОглавлениеВоды твае амываюць мясціны,
Дзе нарадзіліся мы і жывём,
Добра з табой мне праводзіць часіны,
Дзякуй, табе мы і песню спаём!
Ты, мая рэчка, заўсёды так міла,
Не, не забыць мне цябе анідзе,
Як ты мне радасць у сэрцы дарыла,
Слава тваёй крыштальнай вадзе!
Дзякуй табе, мая рэчка, у сэрцы
Ты даравала мне радасць жыцця,
Не, не забыць, як на беразе рэчцы,
Чуў я калісьці звон салаў’я.
Бачу ў дзяцінстве, крыштальныя хвалі
Ціха збягалі ў дальні парог…
Дзякуй, што мы табе песню спявалі,
Дзякуй за ўсю тваю ласку, любоў!
2004