Читать книгу Светильник жизни - Борис Огнев - Страница 19

Быт

Оглавление

Навошта даецца жыццё?

Каб светлую радасць прыносіць,

І хто ў цябе што папросіць —

Давай яму ўсё, не шкадуй нічаго.


А людзі забылі ўсё гэта,

І нават, не ў сілах паэта

Сказаць ім, што трэба рабіць,

Што грошы не трэба любіць.


1

Жыў калісьці тут тарговец,

Ён багацце палюбіў;

У яго быў адзін хлопец,

Сын, якога ён забыў.


Ён забыў, як глядзець за ім трэба,

Ён забыў, як васпітваць яго.

Ён не бачыў нікога, нічога,

Так багацце дзяржала яго.


Вось ужо і падрос сын ягоны,

Кончыў школу, пайшоў у інстытут,

«Але ўзяць цябе мы нязгодны,

Мабыць, двоешнік ты быў і плут!»


Вось, што вырасла з сына таргоўца,

Вось, глядзіце, і гэта не ўсё,

Я паведамлю вам пра знаёмства

Хлопца гэтага ў жніў’ё.


2

Звычайная вёска старая,

У ёй стаіць некалькі хат,

У хаце дзяўчына спявае

На нейкі цудоўны свій лад.


Яна спявае пра шчасце,

Пра нейкія сцежцы на лузе,

Пра клопат жыццёвых напасцяў,

Пра рэчку, пра водныя кругі.


Яна не пра грошы спявае,

І славу не любіць яна,

Усю працу яна паспявае

Рабіць, і заўсёды адна.


І раніцай рана ўстае,

І ўвечары позна лажыцца,

І хлеб ёсць у ёй на стале,

І зжата на полі пшаніца.


3

Ішоў у той дзень хлопец

І полем, і вёскай,

Пачуў незнаёмец

Той голас няброскі;


Зайшоў ён у хату,

Сеў слухаць дзяўчыну.

У той час яго тата

Пачаў шукаць сына.


Нарэшце знайшоў тата

Хлопца ў той хаце,

Сказаў: «Ранавата

Табе, сын, гуляці!»


Павёў тады бацька

Хлопца дахаты;

«Эх, шлюб пагуляць бы!» —

Казаў яму тата.


4

У сямейным савеце

Рашыў яго тата,

Што шлюб ім гуляці

Яшчэ ранавата.


«Пушчай пазнаёмяцца

Тыя спачатку,

Бо жыцця не будзе» —

Сказала ім матка.


А бацька ім кажа:

«Не трэба сварыцца,

Спярша мы паглядзім,

Як будзе ім жыцца;


А потым і шлюб

Ужо можна гуляць,

І наша сядзіба

Ўся будзе скакаць!»


5

Але маладым тым

Жылося нясладка,

Жаніх быў лянівы,

Нявеста ў парадку,


Яна не цярпела

Лянівых ніколі,

І шмат ужо мела

Яна цяжкай долі.


Відаць, што не лёс

Яму з ёй ажаніцца:

На полі – авёс,

У нявесты – пшаніца!


Так бацька не змог

Ажаніць свайго сына,

Без бацькі пражыць

Сын не мог і гадзіны.


***

Вось так усё здарылась

З сынам таргоўца.

Яму доўга мроілась

Тое знаёмства:


Не мог ён пазбавіцца

Белага твару,

Прыгожых вачэй,

Русых косаў пажару.


І крыўдзіўся ён,

Што нявеста такая

Нікога не любіць

І шлюб не гуляе.


2005


Светильник жизни

Подняться наверх