Читать книгу Светильник жизни - Борис Огнев - Страница 34
Падарожжа
ОглавлениеЗноў у дарозе, едзем мы кудысьці,
За акном лясы, палі і рэкі,
Дрэвы голыя, апала лісце,
Снегам агарнуліся палеткі.
Зноў зямля мільгае за акном,
Зноў кудысьці лёс мяне закінуў,
Думаецца толькі пра адно:
Што цяпер нашчадкам я пакіну?
Што магу пакінуць я цяпер?
Павучэнне цяжкае, не болей,
Гэты ціхі, сумны мой намер
Залятае ў думкі лепшай долі.
Зноў зямля бяляваю чаргой
Бачыцца наперадзе яскрава,
Сэрца закранае непакой:
Застанецца ль усё гэта таксама?
2005