Читать книгу Светильник жизни - Борис Огнев - Страница 40

Родны край
(балада)

Оглавление

1

Мне спадабаўся Родны край,

Яго заветныя матывы;

Квітнее, як вясновы гай

У асяроддзі мітуслівым.


Яго сапраўдна прыгажосць,

Як птушак спеў і шолах лісця.

Жадаю, вам каб давялось

Знайсці ў свеце гэтым выйсце,


Каб заглянулі ў твар прыроды,

І каб спазналі прыгажосць,

Каб усе жыццёвыя прыгоды

Прынеслі толькі весялосць.


2

Радзіма наша, не крыўдуй,

Што не сказаў табе адразу:

Радзіма, я цябе люблю! —

Няма ляпшэй, чым гэты, сказу.


Жывеш ты больш, чым гэты век,

Таму, калі мяне не будзе,

Жадаў бы я, каб чалавек,

Каб усё насельніцтва, усе людзі


Збярэч маглі вось гэты скарб, —

Я гэтым скарбам называю

Радзімы родны мне абшар,

І ў думках к ёй я прылятаю.


3

Люблю старонку родную,

У ёй шмат песень залатых,

А з іх люблю я кожную,

Бо столькі цудаў ёсць у іх.


Вясною песенькі сваі,

І іх пяе расталы снег,

З зімы счарнелыя палі

І пурпурны рассвет.


І птушкі вешнія пяюць,

Пяюць, каб не было зімы,

І людзі радасней жывуць,

Іх песенька – прыход вясны.


4

Вось лісце выпусцілі дрэвы

І заквялі сады,

Вясны прыгожыя напевы

Прынеслі ўсе сюды.


Вось лета, спёка надышлі,

І ўсё расце, і ўсё спявае.

Вось грозы свежасць прыняслі,

І хмарачкі ляцяць і ззяюць.


Мой Родны край у гэту пору

Такі прыгожы, як ніколі,

З ім прыгажосць і думкі ўгору

Ляцяць, смяюцца мімаволі.


5

Але і лета не бясконца,

Жаўцее ўсё наўкол,

Хаваецца ў хмаркі сонца,

Ляціць і жоўты ліст на дол.


І неба плача аб мінулым,

Усё захавалася ў хмары,

А сэрца засталося чулым

І да зямлі радной абшараў.


Мая Радзіма дарагая,

Ты ў сэрцы будзеш назаўжды,

І да цябе я прылятаю,

Каб у душы не мець нужды.


2006

Светильник жизни

Подняться наверх