Читать книгу Светильник жизни - Борис Огнев - Страница 41
Поле
ОглавлениеПоле маё, поле роднае!
Усе думкі пра долю тваю,
Ты з прыродаю ўвек згоднае,
Ты заглядваеш у душу маю.
Каласы твае золатам ззяюць,
Чуцен шолах у ветраны час,
І па ветры яны так зайграюць,
Што нябачна ніводнага з нас.
Ты ўзімку бясконца збялелае,
І края твае мне не відаць,
Над табою, як плямачка шэрая,
Птушкі ў вырай усе разам ляцяць.
2006