Читать книгу Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах - Ксенія Шталенкова - Страница 2
Пралог
ОглавлениеВось і ўсё. Справа выканана, цяпер можна пачынаць новае жыццё. Нават дзіўна, што ўсё адбылося так проста і хутка. Калі ён накіроўваўся сюды, то чакаў усялякага, трымаўся насцярожана. Ніколі не ведаеш, што там робіцца ў чужой галаве.
Але ўсё абышлося.
Ён дбайна завязваў мяшэчак, сэрца радасна, па-дзіцячаму, трапятала ў грудзях: даўно забытае пачуццё. Але што рабіць з іншымі – тут ён вагаўся, але пакуль адагнаў турботныя думкі. З гэтым ён вырашыць трохі пазней, а зараз трэба ўсё спакаваць, затушыць свечку, каб не прыцягваць залішняй увагі, і класціся спаць. Гэтую ноч ён правядзе тут – не самае паганае мейсца, а заўтра ўжо выправіцца ў дарогу. І ўсё будзе інакш.
Раптам за спінай зарыпелі дзверы. Ён не паспеў нават павярнуцца, як яго пачалі душыць, шчыльна абхапіўшы шыю моцнай рукою. Ён заляпаў далонямі па стале, паляцелі на падлогу рэчы, але ж урэшце атрымалася выцяць душагуба ў шчыкалатку, той адступіўся на імгненне і тут жа зрабіў новы кідок. Ды не, брэшаш, і мы не горшыя – атрымалася выкруціцца.
– Ты што робіш? – толькі і выдыхнуў ён, гледзячы на прыхадня, а той ужо з сілай тузануў у яго з рук радно.
Ён хацеў быў адпусціць, але пальцы па-здрадніцку заблыталіся ў вяроўцы. Яны разам паваліліся на падлогу, ён убачыў, як над ім занесена чужая рука, і пасля кароткага ды трапнага руху ўжо больш нічога не бачыў. Галава безжыццёва звалілася набок.
Вось і ўсё. Вось і ўсё.
Miensk. 5 wieraśnia 1875 goda, subota
Chto b mog padumać, szto razam z sapsawanym nadworjem hetak ża moża sapsawacca i czaławieczy charaktar. Widawoczna, dla hetaga musiać być i inszyja padstawy, jak, naprykład, pierszapaczatkowyja dadzienyja kształtu wychawańnia, adukacji, wiadoma ż, temperamentu, stanu zdarouja, adnak miarkuju, szto nadworje dramatically affects this mixture. Inaksz niemagczyma apraudwać uczorasznija pawodziny asobnych pradstaunikou czaławieczaga widu. Napewno niedzie u Europie pra toje użo napisali nie adnu nawukowuju pracu, pryczym padmacawanuju roznymi biasprecznymi argumentami, ale dla mianie heta jaszcze adzin dokaz tago, nakolki niemagczyma paślia sezonu znachodzicca ciapier u horadzie. Niewieragodna!.. Albo niewiarygodna? (NB: spytać u babuli)[1].
1
Падрабязней чытач можа азнаёміцца з гэтым запісам ад 5 верасня 1875 года ў адмысловым раздзеле «З журналаў панны Пракшыной» (гл. напрыканцы кнігі).