Читать книгу Паўлінка - Купала Янка - Страница 5
Янка Купала
Паўлінка
АКТ ПЕРШЫ
З'ява 3
ОглавлениеПаўлінка адна
Паўлінка (папраўляе ложак, пасля прыглядаецца да фатаграфіі, цалуе яе і хавае за пазуху, прыціскаючы грудзі рукамі). А што, смачна? цёпленька?… Га?… Каля самага сэрцайка дзявочага… Пэўна чуеш, як яно, бедненькае, трапечацца. Выгадна табе тут, як нідзе, нікому!.. Але не, не! Гэтак не выпадае. Яшчэ трохі порана… Паслязаўтра – іншая рэч. А цяпер… (ідзе к абразу.) Пасядзі лепш, саколік, за абразікам. Седзячы гэтак у бога за плячыма, меней будзеш мець грэшных думак у галаве, чымся песцячыся тут (паказвае) у маладой дзяўчыны. (Напяваючы, падыходзіць да сцяны, хавае фатаграфію за абраз і як ні ў чым не бывала садзіцца за шыццё.) Дый чым жа твая, дзеванька, Галоўка занята? (і г. д.)