Читать книгу Паўлінка - Купала Янка - Страница 6

Янка Купала
Паўлінка
АКТ ПЕРШЫ
З'ява 4

Оглавление

Паўлінка, Сцяпан, Альжбета

Сцяпан (п'янаваты ўваходзіць з Альжбетай з сенца і прыпявае.) Дзе мы едзем, дзе мы йдзём, Карчмы не мінаем; Дзе заедзем, дзе зайдзём, – Там і нагуляем.

Альжбета (кладучы пакупкі на куфар і раздзяваючыся, да Сцяпана). Не смяшы ты людзей. Калі падпіў, дык ляж спаць!

Сцяпан. Маўчы, баба!.. Ты, каханенькая, родненькая, нічога не разбіраеш… Вал асы доўгія, а розум кароткі. (Прыпявае.) Ой, там, на гарэ, Мужык жонкай арэ, А другая падбягае: «Запражы ж ты мяне». (Хоча абняць Альжбету.)

Альжбета (адпіргнуўшы). Ах ты, гнілая качарэжка! Яшчэ, можа, табе чаго захочацца?… Сцяпан (выкручваючы нагамі). Дзед боб малаціў, Баба падсявала…

Паўлінка. Гэта! Ды кіньце ўжо!.. Ось лепей раздзявайцеся ды, можа, чаго з'ясцё.

Сцяпан. А можа, гэта і добра, каханенькая, родненькая… Каб так кіслай ды гарачай капусты. (Скідае вопратку і кладзе на куфар.)

Скіну бурку, скіну боты

Дый надзену лапці;

Кожны дурань ці разумны —

Пан у сваёй хаце.


(Садзіцца за стол.)

Паўлінка (кінуўшы шыццё на ложак, да Альжбеты). Мамка, дастаньце з куфра настольнік, а я прынясу вам з'есці. (Выходзіць.)

Паўлінка

Подняться наверх