Читать книгу Праўда ў вочы - Міхась Сліва - Страница 4
Рабы кахання
Год Каня
ОглавлениеІван Пятровіч сваю жонку баяўся заўсёды. А ў апошнія гады, калі яна захапілася акультнай літаратурай, рознымі гараскопамі i прымхамі, яму стала яшчэ цяжэй.
Перад Новым годам, годам Змяі, жонка загадала абавязкова знайсці змяю, каб тая была ў кватэры ў навагоднюю ноч. Тады, маўляў, цэлы год будзе шанцаваць ва ўcix сферах жыцця! Выручыў, як часта здаралася, школьны сябар Гоша, які працуе вартаўніком у заапарку. Дамовіўся за пляшку з даглядчыкам i даў на суткі Івану Пятровічу рэптылію.
У год Сабакі было лягчэй. Maцi суседа Цімоха ў вёсцы трымае ажно двух сабак. Жыве на ўскрайку вёскі, каля лесу. Страшнавата адной, асабліва доўгімі зімнімі начамі, бо могуць наведацца не талькі чатырохногія, але i двухногія «ваўкі». Дык вось, за магарыч Цімох прывёз Івану Пятровічу аднаго сабаку, які пражыў у кватэры тыдні з два. Жонка аж цвіла ад радасці, бо i на стары Новы год была з сабакам. А значыць – чакай удачы!
I вось наступае год Каня. Жонка маўчала, але была надта ўзвінчанай, зноў чытала гараскопы.
…Іван Пятровіч стаў ламаць галаву, дзе ўзяць каня. Два дні хадзіў сам не свой. З гора зайшоў у «Мінутку», стаў у чаргу за хлопцамі з чырвона-ciнімі насамі, глынуў стаграмовік, не паспеў i прыкусіць піражком, як убачыў аднаго дзядзьку – i адразу ж з’явілася ідэя: «Ён жа возіць на кані прадукты ў дзіцячы садок. Можна будзе дамовіцца!..»
Іван Пятровіч імгненна падскочыў да буфетчыцы i заказаў яшчэ па сто грамаў на дваіх. Зaпpaciў дзядзьку, пазнаёміўся. Кузьма Уладзіміравіч – так звалі таго – аказаўся чалавекам спагадлівым: за бутэльку віна згадзіўся даць у навагоднюю ноч каня. Да раніцы патрымаць у кватэры. Толькі, калі пачуў, што кватэра на другім паверсе, крыху засумняваўся.
– Я завяду яго! – рашуча пераконваў Іван Пятровіч. – Вазьму з сабой аўса ў вядро – ён i пойдзе!
I вось наступіў пераднавагодні вечар. Іван Пятровіч знарок не паказваўся цэлы дзень. А вечарам зайшоў у двор садка, дзе яго ўжо чакаў Кузьма Уладзіміравіч з канём. Аддаў бутэльку віна, пажадаў шчаслівага Новага года.
…Ярка свяціліся вокны ў яго кватэры. Мільгалі галовы дзяцей. Жонка была ў «трансе», бо лямант яе быў чуваць ажно на вуліцы. «Нічога, зараз сціхне», – прашаптаў Іван Пятровіч i весела рушыў з канём у пад’езд i далей у сваю аднапакаёвую «хрушчоўку».