Читать книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч - Страница 67

Запісы розных гадоў
Чаму трэба ведаць пра бітву пад Оршай

Оглавление

Шаноўныя! Вы падымаеце крык-гвалт і патрабуеце забараніць адлюстраванне ў падручніках бітвы пад Оршай 1514 года – пераможнай для беларусаў-ліцвіноў і страшнай для маскоўскага цара. Але скажыце, калі ласка: вы ведаеце, што было б з Беларуссю, калі б не тая Перамога? Беларусі б не было. Мы страцілі б яе. Гэтак, як Смаленск, страцілі б і Віцебск, і Полацк, і Магілёў, ды і Мінск таксама.

Давайце пералічым, панове, колькі этнаграфічна-беларускіх зямель намі страчана за апошнія чатыры стагоддзі нашай трагічнай гісторыі. Страчаны адвеку-адроду беларускі Смаленск, адвеку-адроду беларускія Невель, Себеж, Дзвінск, адвеку-адроду беларускія Клінцы, Старадуб, Навазыбкаў, адвеку-адроду беларуская Вільня, адвеку-адроду беларуская Беласточчына… Спынімся на гэтым далёка не поўным пераліку. Якая яшчэ краіна ў свеце гэтак з усіх бакоў абкарнана, абрэзана, абскубана? Няма такой іншай краіны.

Ніхто з беларусаў не патрабуе сёння нанава перакройваць межы. Але што з намі рабілі – ведаць трэба. Для чаго? Для таго, каб не страціць усё астатняе – што засталося ад колісь вялікай Беларусі. Каб помніць, што апетыт на «смачны кавалак» у нашых суседзяў, на вялікі жаль, не прапаў. І што хапнуць гэты кавалак можна без штыкоў і танкаў.

2004

У віры быцця

Подняться наверх