Читать книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч - Страница 71
Запісы розных гадоў
«Пакажыце кулакі, дзецюкі!»
ОглавлениеШосты з’езд пісьменнікаў Беларусі (1971), як і папярэдні Пяты (1966), быў для мяне, можна сказаць, праграмна-баявы: я зноў увесь пафас прамовы, дакладней – увесь боль і гнеў, засяродзіў на адной галоўнай тэме: нашу родную беларускую мову, а значыць, нашу нацыянальную будучыню, трэба ратаваць ад пагібелі. Трэба біць і біць ва ўсе званы, каб людзі, грамадзяне Беларусі, пачулі і абудзіліся ад спячкі. Усе ў зале, у каго ў грудзях тахкала нераўнадушнае да нашага болю сэрца, успрынялі маё слова з гарачым пачуццём салідарнасці і ўдзячнасці. На перапынку многія падыходзілі, паціскалі руку, казалі добрыя словы. Падышла і Данута Бічэль. Таксама нешта сказала і працягнула складзены напалам аркушык.
– Вось, нешта напісалася, будзе дома час – пачытайце, калі ласка.
Я машынальна разгарнуў аркушык і ўбачыў… зграбна ад рукі напісаны верш. Нават першы радок паспеў перачытаць.