Читать книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч - Страница 65
Запісы розных гадоў
Пра ВКЛ
ОглавлениеНа дварэ 1965 год, а мы ўсё яшчэ пішам і друкуем: «У Маскоўскую дзяржаву паслы ехалі праз Вялікае Княства Літоўскае, у склад якога ўваходзіла Беларусь» («Полымя», 1965, № 4). Не пішам «ВКЛ – сярэдневяковая беларуская дзяржава, у склад якой уваходзіла Жамойція (сучасная Летува) і вялікая частка Украіны, а пішам «Беларусь уваходзіла». У што ўваходзіла, куды? Беларусь у Беларусь? Нонсенс! Але – гэта мы сёння паразумнелі і расплюшчылі вочы. А зусім яшчэ нядаўна, зусім нядаўна! – не ведалі, хто куды ўваходзіў. Не ведалі элементарнай гісторыі сваёй краіны, свайго народа.
2002