Читать книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч - Страница 59
Запісы розных гадоў
І гэта – па радыё!
Оглавление15 лютага 2001 года, у 5:30 раніцы, па радыё прагучала вось такая песня (у выкананні групы «Агата Кристи»):
Улыбаются кошки, Улыбаются мышки, Улыбаются черви В куче дерьма.
Улюбляются кошки, Улюбляются мышки, Улюбляются черви В куче дерьма…
Гэта прапагандысты культуры і мастацтва прапануюць замест паэзіі Пушкіна, Лермантава, Цютчава, Някрасава, Блока, Маякоўскага, Ясеніна, Пастэрнака, Твардоўскага, – калі браць толькі рускую паэзію, паколькі гэтая «черведерьмовая» песня складзена на мове рускага народа.
Не здзіўлюся, калі заўтра запросяць гэты «черведерьмовый» гурт спяваць у сталіцу нашай дзяржавы і над галоўным праспектам Мінска будуць вісець транспаранты, на якіх літарамі, велічынёй па сабаку, напісана: гурт «Агата Кристи». Ну вядома, запросяць! Павінны ж і мінчане ведаць, як «улюбляются черви».
2001