Читать книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч - Страница 61
Запісы розных гадоў
Самае страшнае…
ОглавлениеСамае страшнае, што прынесла і ўсталявала бальшавіцкая эпоха і паступова зрабіла нормай жыцця, і зрабіла псіхалогіяй звычайнага чалавека і ўсяго грамадства – гэта: незалежнасць ад векавечных непарушных маральных законаў, прынцыпаў і нормаў агульнажыцця чалавечага, – ад тых самых Дзесяці запаведзяў, адступленне ад якіх – разбурэнне і гібель асобы, распад ўсяго і ўся, на чым грамадства трымаецца, можа трымацца, і калі сёння яшчэ трохі трымаецца – толькі ў той меры, у якой гэты распад яшчэ не стаў усеахопным, усепранікальным, у якой меры яшчэ аказваецца яму супраціўленне. Кім аказваецца? Неабыдлелай часткай грамадства, перш за ўсё – сумленнай незапраданскай інтэлігенцыяй.
10. ХІІ.2001