Читать книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч - Страница 50
Запісы розных гадоў
Дзясяткі гадоў – не ў той бок…
ОглавлениеДзясяткі гадоў палітасвета і палітадукацыя былі не ў беларускіх руках. Усё жыццё і на кожным кроку – уся прапаганда (лекцыі, даклады, гутаркі), уся наглядная агітацыя – нават у пакоі адпачынку на жывёлагадоўчай ферме (лозунгі, плакаты, дыяграмы і г. д.) – усё на рускай мове. А музеі, дзе беларушчынай і не пахне! А кіно! А тэле! А прэса!.. У Беларусі ўсё гэта, за нязначным выняткам, было не ў беларускіх руках і таму ішло не ў той бок, – было антыбеларускае па сутнасці, было – каланізатарскае, асімілятарскае, русіфікатарскае… І ўсё гэта штодзённа ўбівалася ў галовы, у душы і сэрцы беларускай моладзі.
Убівалася… А як цяпер усё гэта адтуль выбіць, каб запоўніць сваім, родным, нашым? О, якая праца, якая невымерная праца чакае нас, дарагія сябры!
1990-я гг.