Читать книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч - Страница 48

Запісы розных гадоў
Няўцямныя, ці што?

Оглавление

Чаго мы, усе жыхары, усе грамадзяне Беларусі, хочам? Лепшай долі? Хочам жыць заможна, культурна, па-людску? Дык жа зразумеем нарэшце адну элементарную ісціну, а менавіта: толькі тады, калі чалавек у сваёй хаце гаспадар, калі ён сам глядзіць і вырашае, што яму трэба рабіць і зрабіць, – ён можа зажыць па-людску. А калі яму будзе сусед дыктаваць, што садзіць у агародзе і якую жывёлу гадаваць, і якую страву варыць, і дзе ў хаце якую мэблю паставіць, і якія абразы павесіць і г. д. – значыць, ён не гаспадар, і ніколі ў яго не будзе ладу-парадку і дастатку…

Дык што – мы безнадзейна ад прыроды няўцямныя?

1996

У віры быцця

Подняться наверх