Читать книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч - Страница 47

Запісы розных гадоў
Я кажу – «ад ідэалаў»…

Оглавление

Праклінаю той дзень, калі мы ў сваёй краіне адракліся ад сацыялістычных ідэалаў і кінуліся маліцца ідэалам капіталістычным – біць паклоны не Богу, а залатому цяльцу. Я кажу: ад сацыялістычных ідэалаў, а не ад сталінскага ці брэжнеўскага «сацыялізму», які не быў увасабленнем тых ідэалаў, бо быў увесь на хлусні і наскрозь фальшывым. Але пры ім сумленныя людзі маглі заставацца сумленнымі і нават больш-менш зносна існаваць. Цяпер – сумленным людзям жыць становіцца ну проста немагчыма.

1996

У віры быцця

Подняться наверх