Читать книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч - Страница 60

Запісы розных гадоў
Але ёсць і другое…

Оглавление

Калі мы не авалодваем такой міжнароднай мовай, як руская, мы адразаем сябе ад галоўнай крыніцы жыццёва неабходнай нам разнастайнай інфармацыі (навуковай, эканомікагаспадарчай, палітычнай, культурнай і г. д.). Нехта скажа: дзеля гэтага можна авалодаць і карыстацца ангельскай, яна пашырана ў свеце яшчэ больш, чым руская. Пагадзіцца з такім довадам нельга: і тысяча, і нават сто тысяч беларусаў могуць авалодаць ангельскай, але ўвесь беларускі народ на гэта проста не пойдзе, гэта нерэальна, ды і няма сэнсу.

Але ёсць і другое. Адвярнуцца нам ад рускай мовы – азначала б у вялікай меры пазбавіць сябе радасці знаёміцца з цудоўнымі скарбамі рускай літаратуры па арыгіналах, а не па перакладах на беларускую. Ды і колькі яе ў нас перакладаецца? Усю перакласці – і за сотні гадоў нерэальна.

Гэта ж датычыць і рускай песні. Хто з нас разлюбіць і адрыне рускую песню? Сапраўдную рускую песню, а не сучасныя, народжаныя «бледнай немаччу», пародыі на яе… О, сапраўдная руская песня! Дзеля цябе варта і добра вывучыць мову, каб ты магла як найглыбей запасці ў душу і сэрца.

2001

У віры быцця

Подняться наверх