Читать книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч - Страница 69

Запісы розных гадоў
І не будзе спраўляцца, пакуль…

Оглавление

У Бярдзяева вычытаў: «Дзяржава не ёсць спосаб будаваць клазеты. Дзяржава ёсць вядомая каштоўнасць і пераследуе вялікія мэты ў гістарычным лёсе народаў і чалавецтва». Ну і якія ж мэты пераследуе сённяшняя беларуская дзяржава? Будаваць іменна клазеты… прабачце, лядовыя палацы. І клазеты, і палацы, вядома, будаваць трэба – асабліва клазеты, бо, па заўвагах іншаземцаў, гасцей Беларусі, анідзе ў Еўропе няма такіх праблем з клазетамі, як у нас. Проста неверагодна, здзіўляюцца замежныя госці. Як бачым, нават і з роляю будаўніка клазетаў наша дзяржава не спраўляецца.

І не будзе спраўляцца, пакуль не прыме разумны, асэнсаваны, рэалістычны курс развіцця эканомікі, культуры і палітычнай сістэмы, пакуль будзе трымацца даўно збанкрутаваных адміністрацыйна-камандных метадаў кіравання ва ўсіх сферах жыццядзейнасці нацыі.

2010

У віры быцця

Подняться наверх